Армянская АЭС () — атамная электрычная станцыя, пабудаваная ў часы СССР на тэрыторыі Армянскай ССР паблізу горада Мецамор. Складаецца з дзвюх энергаблокаў з рэактарамі тыпу ВВЭР-440. Усталяваная цеплавая магутнасць аднаго блока складае 1375 МВт, электрычная магутнасць — 440 МВт.
З верасня 2003 года АЭС перададзена ў давернае кіраванне тэрмінам на пяць гадоў ААТ «Інтэр РАО ЕЭС».
Еўрасаюз настойвае на кансервацыі АЭС і гатовы вылучыць на гэта 200 млн еўра (перамовы «Еўра-атам»-Мінэнерга Арменіі, 2007 г.). Праблема складаецца толькі ў знаходжанні альтэрнатыўных крыніц і вызначэнні тэрмінаў зачынення станцыі. Праблему электразабеспячэння краіны можа вырашыць толькі будаванне новай АЭС, якая абыйдзецца Арменіі ў $5 млрдНовости-Армения — Проект строительства новой АЭС в Армении заморожен, но будет реализованEURASIANET.org — Планы строительства новой АЭС в Армении вызывают критику со стороны экологов .
Інфармацыя пра энергаблокі ЭнергаблокPower Reactor Information System of the МАГАТЭ: «Armenia, Republic of: Nuclear Power Reactors» (english) Тып рэактараў Магутнасць Пачатакбудаўніцтва Падлучэнне да сеткі Увод у эксплуатацыю Зачыненне Чысты Брута Армянская-1 ВВЭР-440/270 376 МВт 407,5 МВт 01.07.1969 22.12.1976 06.10.1977 25.02.1989 Армянская-2 ВВЭР-440/270 375 МВт 407,5 МВт 01.07.1975 05.01.1980 03.05.1980 2026 (план)
Спасылкі Афіцыйны сайт Армянскай АЭС (en)
Катэгорыя:Атамныя электрастанцыі Катэгорыя:Энергетыка Арменіі