Гектар Ходлер (Гектар Годлер) (; 1 кастрычніка 1887, Жэнева — 31 сакавіка 1920, Лезен) — швейцарскі эсперантыст, які аказаў вялікі ўплыў на ранні эсперанта-рух.

Біяграфія Ходлер быў сынам швейцарскага мастака Фердынанда Ходлера, які пасля перыяду беднаты раптам стаў вельмі забяспечаным чалавекам. Ва ўзросце 16 гадоў Гектар Ходлер разам са сваім аднакласнікам Эдмонам Прыва вывучылі эсперанта і неўзабаве заснавалі клуб і часопіс . Школьная лава была іх рэдакцыйным офісам пяць гадоў, цягам якіх яны кіравалі вытворчасцю часопіса, яго рассыланнем і адказвалі на допіс. Крыху пазней яны пазнаёміліся з мовамі неўтраль і , каб самастойна пераканацца, ці была эсперанта сапраўды «лепшай» міжнароднай мовай. Апроч часопіса «Малады эсперантыст», Халер пісаў артыкулы для часопіса (Вакол свету) і пераклаў папулярную навэлу «Поль і Віржыні» Ж.-А. Бернардына дэ Сэн-П’ера (1905).

У 1906 годзе, калі праходзіў 2-гі сусветны кангрэс эсперантыстаў, ён убачыў у арганізацыйных прапановах і шанец для консулаў эсперанта () рэалізаваць яго план па арганізацыі ўзаемадапамогі сярод людзей добрай волі. Гэта было зародкам Сусветнай асацыяцыі эсперанта (), сузаснавальнікам якой Ходлер пасля стаў.

Катэгорыя:Гісторыя эсперанта Катэгорыя:Перакладчыкі на эсперанта Катэгорыя:Эсперантысты