Саве́т Міні́страў Белару́скай ССР — Урад Беларускай ССР — вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, з 1946 года да моманту скасавання рэспублікі.

Узнікненне Савет Міністраў БССР быў заснаваны Указам Прэзідыума ВС БССР ад 26 сакавіка 1946 года, замест СНК БССР.

Гэта было выклікана тым, што раней (15 сакавіка 1946 года) выйшаў Закон СССР "Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў Народных Камісараў саюзных і аўтаномных рэспублік — у Саветы Міністраў саюзных і аўтаномных рэспублік "Закон СССР ад 15 сакавіка 1946 «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў Народных Камісараў саюзных і аўтаномных рэспублік — у Саветы Міністраў саюзных і аўтаномных рэспублік».

Паўнамоцтвы і функцыянаванне Згодна з Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Савет Міністраў Беларускай ССР утвараўся Вярхоўным Саветам Беларускай ССР у складзе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Першага намесніка і намеснікаў Старшыні, міністраў Беларускай ССР, старшыняў дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР.

Па прадстаўленню Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР Вярхоўны Савет Беларускай ССР мог уключыць у склад Урада Беларускай ССР кіраўнікоў іншых органаў і арганізацый Беларускай ССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР з’яўляўся падсправаздачным і адказным перад Вярхоўным Саветам Беларускай ССР, а ў перыяд паміж яго сесіямі — перад Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Савет Міністраў Беларускай ССР быў абавязаны рэгулярна даваць справаздачу аб сваёй рабоце Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР, і скласці свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Саветам на яго першай сесіі.

Да паўнамоцтваў Савета Міністраў Беларускай ССР адносілася рашэнне ўсіх пытанняў дзяржаўнага кіравання, аднесеных да ведання Беларускай ССР, бо яны не ўваходзілі, згодна з Канстытуцыяй, у кампетэнцыю Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У якасці пастаяннага органа Савета Міністраў Беларускай ССР, дзеючага паміж яго сесіямі, працаваў Прэзідыум Савета Міністраў Беларускай ССР у саставе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, Першага намесніка і намеснікаў Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, а таксама іншых членаў Урада ў адпаведнасці з законам аб Савеце Міністраў Беларускай ССР. Ён быў неабходны для вырашэння пытанняў, звязаных з забеспячэннем кіраўніцтва народнай гаспадаркай, і іншых пытанняў дзяржаўнага кіравання.

Савет Міністраў Беларускай ССР выдаваў пастановы і распараджэнні на аснове і ў мэтах выканання заканадаўчых актаў СССР і Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР, арганізоўваў і правяраў іх выкананне. Пастановы і распараджэнні Савета Міністраў Беларускай ССР былі абавязковымі для выканання на ўсёй тэрыторыі Беларускай ССР.

Структура

1947 год Першая сесія Вярхоўнага Савета БССР другога склікання, якая адбылася 12—14 сакавіка 1947 года, утварыла ўрад БССР у складзе 35 чалавекПершая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 12—14 сакавіка 1947 г.: стэнаграфічная справаздача. — : Дзяржвыдат БССР, 1948. — С. 36—46, 54—56 — 67 с.: Старшыня Савета Міністраў БССР П. К. Панамарэнка намеснікі Старшыні Савета Міністраў: Р. Б. Эйдзінаў, К. В. Кісялёў (ён жа міністр замежных спраў), С. С. Касцюк, Р. С. Лахтанаў, B. C. Забела, А. С. Шаўроў, А. П. Эльман, І. Л. Чорны (ён жа старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі БССР) міністры: асветы М. В. Зімянін, аховы здароўя М. І. Кавалёнак, аўтамабільнага транспарту В. В. Драбышэўскі, гандлю B. І. Выхадцаў, дзяржаўнага кантролю І. П. Валошын, дзяржаўнай бяспекі Л. Ф. Цанава, жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва І. І. Рыжыкаў, камунальнай гаспадаркі І. М. Драгун, кінематаграфіі М. Ф. Садковіч, лёгкай прамысловасці І. Л. Сацункевіч, лясной прамысловасці С. К. Пыж, меліярацыі З. М. Галадушка, мясной і малочнай прамысловасці С. П. Мельнікаў, мясцовай прамысловасці Я. Н. Каган, мясцовай паліўнай прамысловасці В. Я. Уласаў, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Г. І. Байдакоў, сацыяльнага забеспячэння Е. Т. Гуцянкова, саўгасаў І. А. Крупеня, сельскай гаспадаркі П. Н. Нікіцін, тэкстыльнай прамысловасці А. В. Гарачкін, унутраных спраў С. С. Бельчанка, фінансаў А. Ф. Кулікоў, харчовай прамысловасці Н. Р. Грэкава, юстыцыі І. А. Падута, старшыня Камітэта па справах культурна-асветных устаноў пры Савеце Міністраў БССР М. А. Мінковіч, начальнік Упраўлення па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў БССР П. В. Лютаровіч.

1951 год 5 красавіка 1951 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР трэцяга склікання быў сфарміраваны новы беларускі ўрад у складзеПершая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 3—5 красавіка 1951 г.: стэнаграфічная справаздача. — : Дзяржвыдат БССР, 1952. — С. 209—214, 221—223 — 232 с.: Старшыня Савета Міністраў БССР А. Я. Кляшчоў намеснікі Старшыні Савета Міністраў: У. Г. Кудраеў, К. В. Кісялёў (ён жа міністр замежных спраў), А. І. Золаў, Е. І. Уралава, А. С. Шаўроў, І. Л. Чорны (ён жа старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі БССР) міністры: асветы І. М. Ільюшын, аховы здароўя І. А. Інсараў, аўтамабільнага транспарту В. В. Драбышэўскі, гандлю П. І. Катаводаў, дзяржаўнага кантролю А. Ф. Кулікоў, дзяржаўнай бяспекі Л. Ф. Цанава, жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва І. І. Рыжыкаў, камунальнай гаспадаркі С. А. Варно, кінематаграфіі М. Ф. Садковіч, лёгкай прамысловасці І. Л. Сацункевіч, лясной гаспадаркі І. С. Былінскі, лясной прамысловасці П. А. Самуйленка, меліярацыі З. М. Галадушка, мясной і малочнай прамысловасці М. Дз. Шаройка, мясцовай прамысловасці П. М. Брэнч, мясцовай паліўнай прамысловасці В. Я. Уласаў, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Г. І. Байдакоў, сацыяльнага забеспячэння Е. Т. Гуцянкова, саўгасаў П. З. Калінін, сельскай гаспадаркі С. С. Касцюк, унутраных спраў С. С. Бельчанка, фінансаў П. Л. Коханаў, харчовай прамысловасці В. А. Сысоева, юстыцыі І. А. Падута, старшыня Камітэта па справах культурна-асветных устаноў пры Савеце Міністраў БССР М. А. Мінковіч, начальнік Упраўлення па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў БССР П. В. Лютаровіч.

25 ліпеня 1953 года Старшынёй Савета Міністраў быў прызначаны К. Т. Мазураў.

1955 год 30 сакавіка 1955 года Вярхоўны Савет БССР чацвёртага склікання сфармаваў новы склад беларускага ўрадаПервая сессия Верховнога Совета Белорусской ССР четвёртого созыва. Стенографический отчёт. — С. 221—223: Старшыня Савета Міністраў БССР К. Т. Мазураў першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў: І. Ф. Клімаў, П. А. Абрасімаў намеснікі Старшыні Савета Міністраў: К. В. Кісялёў (ён жа міністр замежных спраў), А. І. Золаў, Е. І. Уралава, У. Г. Кудраеў міністры: асветы І. М. Ільюшын, аховы здароўя І. А. Інсараў, аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог В. В. Драбышэўскі, будаўніцтва І. М. Жыжаль, гандлю П. І. Катаводаў, дзяржаўнага кантролю А. Ф. Кулікоў, гарадскога і сельскага будаўніцтва У. Г. Каменскі, камунальнай гаспадаркі С. А. Варно, культуры Р. Я. Кісялёў, лясной прамысловасці П. А. Самуйленка, меліярацыі Ф. П. Вінакураў, прамысловасці мясных і малочных прадуктаў М. Дз. Шаройка, мясцовай і паліўнай прамысловасці Г. У. Семяніхін, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў В. В. Ісідораў, прамысловасці харчовых тавараў В. А. Сысоева, прамысловасці тавараў шырокага спажывання БССР У. А. Столбаў, сацыяльнага забеспячэння Е. Т. Гуцянкова, саўгасаў П. З. Калінін, сельскай гаспадаркі С. С. Касцюк, сувязі П. В. Афанасьеў, унутраных спраў М. І. Баскакаў, фінансаў П. Л. Коханаў, юстыцыі І. Дз. Вятроў, старшыня Дзяржплана БССР С. М. Малінін, старшыня КДБ БССР А. І. Перапяліцын.

1959 год 9 красавіка 1959 года на першай сэсіі Вярхоўнага Савета БССР пятага склікання быў утвораны новы склад урада ў складзе 22 чалавекПервая сессия Верховного Совета Белорусской ССР пятого созыва (7—9 апреля 1959 г.). Стенографический отчет. , 1959.: Старшыня Савета Міністраў БССР Ц. Я. Кісялёў першы намеснік Старшыні Савета Міністраў: І. Ф. Клімаў, намеснікі Старшыні Савета Міністраў: А. І. Золаў, У. Г. Каменскі, старшыня СНГ БССР А. М. Тарасаў міністры: асветы І. М. Ільюшын, аховы здароўя І. А. Інсараў, будаўніцтва І. М. Жыжаль, гандлю А. С. Шаўроў, замежных спраў К. В. Кісялёў, культуры Р. Я. Кісялёў, сацыяльнага забеспячэння М. І. Парашчанка, сельскай гаспадаркі М. М. Луцэнка, сувязі П. В. Афанасьеў, унутраных спраў С. І. Сікорскі, фінансаў П. Л. Коханаў, хлебапрадуктаў М. Я. Аўхімовіч, юстыцыі І. Дз. Вятроў, старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва і архітэктуры У. А. Кароль, старшыня Дзяржплана БССР С. М. Малінін, старшыня КДБ БССР А. І. Перапяліцын, старшыня Камісіі савецкага кантролю пры Савеце Міністраў БССР Ф. А. Баранаў. У 1962 годзе ў склад урада ўвайшлі У. Е. Лабанок, прызначаны ў красавіку першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня зноў утворанага ў снежні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР С. В. Прытыцкі, які з’яўляўся намеснікам Старшыні СМ БССР і сакратаром ЦК КПБ, а таксама старшыня Дзяржаўнага камітэта па радыёвяшчанню і тэлебачанню і старшыня Белсельгастэхнікі.

1963 год Урад БССР, утвораны 21 сакавіка 1963 года на першай сэсіі Вярхоўнага Савета БССР шостага склікання, складаўся з 28 чалавекСЗ БССР, 1963, № 11, С. 112.: Старшыня Савета Міністраў БССР Ц. Я. Кісялёў першы намеснік Старшыні Савета Міністраў: У. Е. Лабанок, намеснікі Старшыні Савета Міністраў: І. Ф. Клімаў, С. В. Прытыцкі, А. І. Золаў, У. Г. Каменскі, міністры: асветы М. А. Халіпаў, аховы грамадскага парадку А. Н. Аксёнаў, аховы здароўя І. А. Інсараў, будаўніцтва І. М. Жыжаль, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі М. В. Дарашэвіч, гандлю А. С. Шаўроў, замежных спраў К. В. Кісялёў, культуры Р. Я. Кісялёў, сацыяльнага забеспячэння М. Я. Аўхімовіч, сельскай гаспадаркі С. Г. Скарапанаў, сувязі П. В. Афанасьеў, фінансаў П. Л. Коханаў, старшыня СНГ БССР С. М. Кішкін, старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва і архітэктуры У. А. Кароль, старшыня Дзяржплана БССР С. М. Малінін, старшыня КДБ БССР В. І. Пятроў, старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па каардынацыі навукова-даследчых работ Б. Дз. Парэмскі, старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па радыёвяшчанню і тэлебачанню В. П. Несцяровіч, старшыня Белсельгастэхнікі , начальнік Галоўнага упраўлення аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў БССР А. Я. Андрэеў, начальнік Галоўнага упраўлення энергетыкі і электрафікацыі Я. Я. Батвіннік. Пазней ў склад урада былі ўключаныя старшыні дзяржаўных камітэтаў СМ БССР па друку і кінематаграфііСЗ БССР, 1963, № 391, С. 410..

1965 год Значныя змены ў складзе Савета Міністраў БССР адбыліся ў кастрычніку 1965 года разам з прыняццём Закона «Аб змяненні сістэмы органаў кіравання прамысловасцю і пераўтварэнні некаторых органаў дзяржаўнага кіраўніцтва БССР». У склад урада ўвайшлі 10 міністраў зноў утворанных міністэрстваў і начальнік Галоўнага ўпраўлення матэрыальна-тэхнічнага забеспячэння пры Савеце Міністраў БССР. У тым жа годзе намеснікамі Старшыні Савета Міністраў БССР былі прызначаны А. А. Смірноў, які стаў старшынёй Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР, а таксама С. М. Кішкін і П. Л. Коханаў.

1967 год 21 красавіка 1967 года сесія Вярхоўнага Савета БССР сёмага склікання сфарміравала новы склад беларускага ўрадаСЗ БССР, 1967, № 12, С. 146.: Старшыня Савета Міністраў БССР Ц. Я. Кісялёў намеснікі Старшыні Савета Міністраў: У. Е. Лабанок, І. Ф. Клімаў, А. І. Золаў, У. Г. Каменскі, С. М. Кішкін, П. Л. Коханаў, міністры: асветы Р. Я. Кісялёў, аўтамабільнага транспарту А. Я. Андрэеў, аховы грамадскага парадку А. А. Клімаўской, аховы здароўя М. Я. Саўчанка, бытавога абслугоўвання насельніцтва П. І. Папоў, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі М. В. Дарашэвіч, гандлю А. С. Шаўроў, замежных спраў А. Е. Гурыновіч, культуры М. А. Мінковіч, лёгкай прамысловасці А. Ф. Нічыпар,