Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Макараўшчына Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1886 годзе з цэглы. У 1990-я гады вернута вернікам.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі вялікі кубападобны аб'ём пад чатырохсхільным дахам, завершаным макаўкай. Да яго далучаны прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і апсіда. Над прытворам надбудавана двух'ярусная васьмігранная шатровая званіца, завершаная макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі руставанымі лапаткамі і паўкалонамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лепельскага раёна Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:1886 год у Беларусі