Махмуд Дарвіш (, Аль-Бірва каля Акры, Палесціна — , Х’юстан, ЗША): палесцінскі паэт і палітычны дзеяч.
Біяграфія
Культавая фігура ў палесцінскай грамадскай думцы («душа палесцінскага народа, люстэрка палесцінскага грамадства») і надзвычай папулярны аўтар («самы важны сучасны арабскі паэт»Пд. выказванняў арабскіх пісьменнікаў і дзеячаў у біяграфіі Дарвіша на афіцыйнай сеціўнай пляцоўцы.).
У Ізраілі творчасць Дарвіша сустракае мяшаныя ацэнкі. Так, у 2000 прапаноўвалася ўключыць некаторыя творы Дарвіша ў ізраільскую школьную праграму, але прэм'ер-міністр Барак забараніў гэта, тлумачачы забарону негатовасцю Ізраіля да ідэй Дарвіша ў школе. У 1988 верш Дарвіша быў выкарыстаны прэм'ерам Шамірам як прыклад нежадання палесцінцаў жыць побач з яўрэямі і як прыклад палесцінскіх заклікаў да яўрэяў пакінуць гэтыя землі (такое тлумачэнне было аспрэчана палесцінцамі).
Дарвіш быў сябрам Ізраільскай камуністычнай партыі, сябрам Выканаўчага камітэта Арганізацыі вызвалення Палесціны (выйшаў з АВП у 1993 у знак пратэсту супраць тымчасовых мірных пагадненняў з Ізраілем). За сваю дзейнасць не раз знявольваўся ізраільскімі ўладамі. Аўтар тэксту сімвалічнай Палесцінскай дэкларацыі незалежнасці (1988), пазней абвешчанай Ясірам Арафатам.
Аўтар каля 30 зборнікаў паэзіі і прозы, перакладзеных на 35 моў; некаторыя з твораў пакладзены на музыку («Рыта», «Птушкі Галілеі», «Прагну матчынага хлеба» і інш.) і сталі нацыянальнымі песнямі арабаў; лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод, у т.л. узнагарода Лотас (1969). Камандор французскага Ордэна мастацтваў і пісьменства. Дырэктар Палесцінскага даследчага цэнтра. Лаўрэат узнагароды Ланана за культурную свабоду (2001).
Дарвіш пачынаў у паэзіі з вершаў для газет левага кірунку, але пазней зрабіўся «з паэта супраціву — паэтам сумлення»Палесцінскі палітычны дзеяч Ханан Ашраві, працыт. у арт. CNN. Паэзія Дарвіша апісваеццаНа думку Клейбо, працыт. у арт. CNN. як пераход ад больш традыцыйнага для арабскай паэзіі цяжкаслоўнага, эмацыйнага, рытмічнага верша да пісанага простай мовай апавядальнага верша, які звяртаецца да ўяўлення.
Важнейшыя творы і працы: «Лісце алівы» (1964), першая кніга паэзіі. «Птушка без крылаў», кніга паэзіі, якая прынесла вядомасць (найперш, верш «Картка з парадкавым нумарам»). «Адам двух Эдэмаў» «Фрэска» (2000), кніга-верш, прысвечаны моманту блізкасці да смерці Махмуда Дарвіша ў 1997. «Чаму ты пакінуў каня» «Адзінаццаць планет» «Ложак незнаёмца» (1998), першая кніга лірычнай паэзіі. «Памяць аб забыўлівасці», першая кніга прозы. «След матылёў» (2008), апошні зборнік.
Ажаніўся і развёся двойчы, дзяцей не меў. Вучыўся ў СССР (1971—1972), пазней жыў у Егіпце, Ліване, Францыі; вярнуўся ў Палесціну ў 1996. Працаваў у газетах «Іціхад», «Аль-Ахрам» (Каір, Егіпет), у часопісе «Палесцінскія пытанні» (Бейрут, Ліван). Заснавальнік і галоўны рэдактар літаратурнага агляду «Аль-Кармель» (выпуск узноўлены ў 1997). Доўга хварэў на сэрца, перанёс дзве аперацыі, у час апошняй аперацыі памёр ад ускладненняў.
Літаратура Біяграфія на афіцыйнай пляцоўцы. — mahmouddarwish.com Poet who gave identity to Palestinians dies [CNN]. — CNN.com
Катэгорыя:Палесцінскія паэты