Уільям Генры Гарысан (, , акруга Чарлз Сіці, штат Віргінія — ) — амерыканскі военачальнік, палітык і дзявяты прэзідэнт Злучаных Штатаў (з 4 сакавіка па 4 красавіка 1841 г.). Гарысан знаходзіўся на пасадзе самы непрацяглы час з усіх прэзідэнтаў ЗША: захварэў падчас інаўгурацыйнай прамовы, памёр роўна праз месяц пасля прыняцця прысягі.
Гарысан быў апошнім прэзідэнтам, які нарадзіўся да Вайны за незалежнасць і быў у вялікабрытанскім падданстве.
Біяграфія Бацька Гарысана быў віргінскім плантатарам, актыўна ўдзельнічаў у амерыканскай палітыцы, у прыватнасці, падпісаў Дэкларацыю незалежнасці ў 1776 годзе, а ў 1781—1784 гадах быў губернатарам свайго штата.
Сам Уільям Генры з 1791 служыў у арміі, ваяваў на мяжы з індзейцамі і быў ад’ютантам у генерала Уэйна. Удзельнічаў у вайне за Агая ў 1795 годзе. У 1798 годзе выйшаў у адстаўку і заняўся палітыкай. Быў першым губернатарам Індыяны (тады яшчэ не штата, а тэрыторыі, 1800—1813). На гэтай пасадзе займаўся пашырэннем паселішчаў англа-амерыканцаў і пакупкай зямель у індзейцаў, гэта выклікала пратэст апошніх і антыамерыканскі вайсковы выступ на чале з правадыром Тэкумсе.
Гарысан праславіўся як нацыянальны герой у 1811 годзе, разграміўшы індзейцаў у бітве пры Тыпекану, за што быў сам празваны «Тыпекану» або «Стары Тыпекану». У 1812 годзе ён камандаваў усімі сіламі дзяржавы супраць канфедэрацыі Тэкумсе (якога падтрымлівалі англічане падчас англа-амерыканскай вайны 1812—1814 гадоў) і разбіў яго на рэчцы Тэмзе на тэрыторыі Канады; Тэкумсе загінуў у гэтай бітве.
Крыніцы
Катэгорыя:Военачальнікі ЗША Катэгорыя:Генерал-маёры ЗША Катэгорыя:Прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Губернатары Індыяны Катэгорыя:Сенатары ад штата Агая Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса Катэгорыя:Епіскапалы Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі