Паўвостраў Чараўкі — геалагічны (геамарфалагічны) помнік прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі. Каля в. Чараўкі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, на паўночна-ўсходнім беразе возера Нарач. Паўвостраў уразаецца ў возера больш як на 700 м і злучаецца з карэнным берагам лагчынай-пратокай з рэшткавым возерам. У рэльефе вылучаюцца пагоркі (камы), якія ўтварыліся каля 20 тыс. г. назад. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.
На тэрыторыі геалагічнага помніка прыроды "Паўвостраў Чараўкі" размешчаны Парк рэдкіх раслін, у якім расце больш за 10 рэдкіх відаў з Чырвонай кнігі Беларусі і ахоўных у Еўропеbelarus.by .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Мядзельскага раёна Катэгорыя:Паўвостравы Беларусі Катэгорыя:Нарач (возера) Катэгорыя:Паўвостравы паводле алфавіта