Піцемскі вялікі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 марта 2008 г. № 22 Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения. Размешчаны за 2,5 км на паўднёвы захад ад в. Багуслаўка Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, каля былога хутара Піцемскі. Валун парфірападобнага граніту з крышталямі палявога шпату і біятыту. Даўжыня валуна складае 2,3 м, шырыня 1,3 м, вышыня 1,4 м, у абводзе 5,8 м, аб’ём 2,2 м³, маса каля 5,9 т. Прынесены ледавіком каля 320—250 тыс. гадоў назад з Фінляндыі. Доўгая вось валуна арыентавана з поўначы на поўдзень, што адпавядае напрамку руху ледавіка. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Багуслаўка (Маларыцкі раён) Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Маларыцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Маларыцкага раёна Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці