Будзёнаўск () — горад (з 1799 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Будзёнаўскага раёна Стаўрапольскага края. Насельніцтва 65,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1769 годзе. Горад размешчаны на рацэ Кума, за 220 км на паўднёвы ўсход ад Стаўрапаля. Дзве чыгуначныя станцыі на лініях да Георгіеўска і Светлаграда.

Гісторыя Горад стаў шырока вядомы ў 1995 годзе, калі чачэнскія баевікі на чале з Шамілем Басаевым захапілі больш за 1600 закладнікаў у мясцовай бальніцы. Захоп доўжыўся 6 дзён (з 14 па 19 ліпеня), каштаваў жыцця 105 закладнікам, 11 міліцыянерам і 14 вайскоўцам.

Насельніцтва

Эканоміка Хімічная прамысловасць: ТАА «Стаўрален» — горадаўтваральнае прадпрыемства; ААТ «Завод поліэтыленавых труб», ААТ «Электратэкс». Таксама прадстаўлены харчовая прамысловасць, гарбарная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Катэгорыя:Гарады Стаўрапольскага края

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1799 годзе