Часлаў (Чэслаў) Найдзю́к (, в. БойдатыЧасам падаецца в. Байдаты і інш. — гэта памылковая інфармацыя., Ваўкавыскі павет — , Пасадэн, Каліфорнія, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія Брат Язэпа Найдзюка.
Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (1927—1935). Скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя (1940), член Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні. Па палітычных перакананнях быў хадэкам.
У час Другой сусветнай вайны старшыня акруговага міравога суда ў Вілейцы.
У 1949 эмігрыраваў у ЗША. Арганізоўваў беларускае жыццё ў Каліфорніі, 23 лістапада 1950 года у Норт-Галівудзе (раён Лос-Анджэлеса) быў заснаваны аддзел Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэту на штат Каліфорнія, які ён узначаліў. Праз 11 месяцаў арганізацыя стала называцца аддзелам БККА на штат Каліфорнія. Ніводнага разу аднак не прыязджаў на Кангрэсы беларусаў Амерыкі ў Саўт-Рыверы — пераезд цягніком быў занадта доўгім, а самалётам ён лётаць баяўся. Свой голас і справаздачу Часлаў Найдзюк перадаваў праз сакратара БККА Міхася Сеньку. Супрацоўнічаў з газетай «Беларус».
Пахаваны на могільніку Галівуд-Хілз у Пасадэне, Каліфорнія.
Сям’я У верасні 1956 года ажаніўся з Юзэфай Брэчкай, ад якой меў дзвюх дачок, Ядзю і Карнелю, і сына Віктара.
Крыніцы
Літаратура Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16).
Катэгорыя:Члены Беларускага студэнцкага саюза Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне