Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, або Слуцкая персіярня — мануфактура ў 1740—1846 гадах у Слуцку.

Комплекс персіярні — архітэктурны ансамбль з некалькіх драўляных збудаванняў, з цэнтральным галоўным будынкам з рысамі класіцызму, упрыгожаным двума порцікамі з калонамі. Пазней, пасля закрыцця мануфактуры, комплекс перабудаваны пад вайсковыя кашары.

Гісторыя

Гісторыя Слуцкай мануфактуры пачалася з 1730-х гадоў з майстэрань, закладзеных Геранімам Фларыянам Радзівілам. На мануфактуру быў запрошаны з г. Станіслава (цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) майстар Ян Маджарскі.

У 1760-я гады да Слуцкай мануфактуры далучана Нясвіжская персіярня, што існавала з 1740-х гадоў у Нясвіжскім прыгарадзе Альба.

У 1793 годзе працавала 60 майстроў, было 24D-r Longin Zarnowiecki. Historya tkanin jedwabnych, Kijow, 1915, стар. 114 станкоў. Выраблялі слуцкія паясы, а таксама шаўковыя пакрывалы і махры, залатыя і сярэбраныя галуны, аксельбанты, падвязкі, стужкі, габелены, дываны.

У перыяд росквіту мануфактуры, паводле рапарту Мінскага губернскага праўлення 1797 года ў ведамасці аб мануфактуры за 1796 год. О мануфактурах Минской губернии. Описание Минской губернии. 1864, на ёй выраблялася каля 200 паясоў штогод. Па ацэнцы Лідзіі Якунінай на кожным стане за год выраблялася ў сярэднім 45 метраў тканых паясоў.

Палітычныя ўмовы, якія неспрыяльна склаліся для Польшчы, прымусілі Лявона Маджарскага спачатку згарнуць вытворчасць паясоў напалавіну, а затым, у 1792 годзе, зусім ад яе адмовіцца.

У 1807 годзе тэрмін арэнды Лявона Маджарскага скончыўся і фабрыка перайшла ў непасрэднае падначаленне Радзівілаў. Кіраўніком быў назначаны беларус, былы пісар Фама Барсук.

З пачатку XIX стагоддзя выпускала пераважна тканіны для літургічнага ужытку.

У вайну 1812 года мануфактура была разрабавана, яе будынкі пашкоджаны, а работнікі распушчаны ці збеглі. Аднаўленне адбылося ў 1814 годзе і праца працягвалася без вялікага поспеху да 1846 года, пакуль тагачасны гаспадар горада В. Радзівіл не зачыніў яе назаўсёды. Пры гэтым характар прадукцыі апошняга перыяду (1807—1844) зусім змяняецца. Пасля далучэння Беларусі да Расіі ў пачатку XIX стагоддзя было забаронена насіць кунтушы. У сувязі з гэтым адпала неабходнасць у слуцкіх паясах, і вытворчасць іх спынілася. Слуцкая фабрыка пачала выпускаць узорыстыя і залотныя тканіны, галоўным чынам для патрэбы царквы.

Абсталяванне і матэрыял Даследчыкам невядома паходжанне ткацкіх станаў. Магчыма, што яны былі зроблены на месцы. Частка інструментарыя дастаўлялася з-за мяжы. Напрыклад, металічныя каткі для пракатвання залотных паясоў літых былі па частках тайна прывезена з Канстанцінопаля Янам Маджарскім. Пазней гэтыя каткі рабіліся мясцовымі майстрамі ў Слуцку.

Матэрыял для ткацтва — шоўк, залотную нітку і іншае — прывозілі з-за мяжы праз Гданьск.

Майстры Напачатку тут працавалі турэцкія майстры, потым падрыхтаваны беларускія майстры ручнога шаўкаткацтва М. Баранавіч, І. Барсук, Я. Гадоўскі, Капчыла, Дойка, Т. Хаецкі і інш.

Трэба адзначыць, што на Слуцкай мануфактуры ад першых да апошніх гадоў яе работы працавалі толькі мясцовыя майстры — галоўным чынам мяшчане і шляхціцы са Слуцка і ваколіц, з Нясвіжа, Урэчча, Свержня. Аднак у некаторых дакументах згадваюцца асобы з больш далёкіх рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага.

Гл. таксама Слуцкае ткацтва

Літаратура

Карпачоў Я. М. Узнікненне і развіццё Слуцкай вотчыннай мануфактуры шаўковых паясоў // Весці АН БССР. Сер. грамад, навук. 1982. № 3.

Катэгорыя:Гісторыя Слуцка Катэгорыя:Ткацтва Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Слуцка Катэгорыя:З’явіліся ў 1740 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1844 годзе Катэгорыя:1740 год у Беларусі Катэгорыя:Мануфактуры Беларусі