Тобіяс «Тобі» Альбертынэ Маўрыц А́лдэрвейрэлд (, нідэрландскае вымаўленне ; нар. , , Антверпен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, абаронца клуба «Антверпен» і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Часцяком гуляе цэнтральнага абаронцу, але здольны згуляць на правым флангу абароны.
Клубная кар’ера «Аякс» Алдэрвейрэлд запісаўся ў моладзевую акадэмію «Аякса» ў жніўні 2004 года, перайшоўшы туды з «Жэрміналя». 22 лютага 2007 года Тобі падпісаў свой першы прафесійны кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2010 года. У сезоне 2008/09 быў пераведзены ў галоўную каманду, але дэбютаваў толькі 18 студзеня ў пераможнай гульні супраць клуба НЕК (4:2). 26 лютага ён дэбютаваў у Кубку УЕФА ў гульні супраць італьянскай «Фіярэнціны», якая скончылася ўнічыю з лікам 1:1Leonardo scores to help Ajax advance. USA Today. Падчас сезона 2009/10 Алдэрвейрэлд атрымаў трывалае месца ў асноўным складзе клуба, дзе гуляў у цэнтры абароны разам са сваім земляком Янам Вертонгенам.
«Атлетыка» 31 жніўня 2013 года далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», які заплаціў за бельгійца суму ў памеры 7 млн еўра. З новым клубам кантракт у Тобі разлічаны на 4 гады. На астатнім адрэзку чэмпіянату Тобі згуляў 12 матчаў і стаў пераможцам Ла Лігі. 11 мая ён забіў адзін гол за клуб, зраўняўшы лік у хатнім матчы супраць «Малагі», у перадапошнім туры, гарантуючы клубу магчымасць працягнуць барацьбу за тытулAtlético Madrid 1-1 Málaga. BBC Sport. Алдэрвейрэлд згуляў апошнія сем хвілін і дадатковы час у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014, з’явіўшыся на полі замест Філіпі Луіса, аднак каманда была пераможана мадрыдскім «Рэалам».
1 верасня 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў англійскі «Саўтгемптан»Southampton loan Toby Alderweireld from Atletico Madrid. BBC Sport.
«Тотэнхэм Хотспур» Улетку 2015 года перайшоў у «Тотэнхэм Хотспур».
Апошнія гады У ліпені 2021 года быў набыты катарскім клубам «Аль-Дуайль» за 13 млн фунтаў«Тоттенхэм» продал Алдервейрелда в катарский «Аль-Духайль». Сделка оценивается в 13 млн фунтов. by.tribuna.com. У ліпені 2022 года перабраўся ў «Антверпен».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя краіны. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі ў 2009 годзе матчам супраць зборнай Чэхіі.
Дасягненні «Аякс» Чэмпіён Нідэрландаў (3): 2011, 2012, 2013 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2010 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013
«Атлетыка» Чэмпіён Іспаніі: 2014
«Аль-Дуайль» Уладальнік Кубка эміра Катара: 2022
«Антверпен» Чэмпіён Бельгіі: 2023 Уладальнік Кубка Бельгіі: 2023 Уладальнік Суперкубка Бельгіі: 2023
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Саўтгемптан Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Дуайль Катэгорыя:Ігракі ФК Антверпен