Дэзерта-Гранды () — найбуйнейшы востраў архіпелага Дэзерташ. Уваходзіць у склад Мадэйры (Партугалія). Агульная плошча - 10 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія Востраў Дэзерта-Гранды месціцца на ўсходзе Атлантычнага акіяна ў 35,6 км на паўднёвы ўсход ад Фуншала, адміністрацыйнага цэнтра Мадэйры. Выцягнуты на 5 км з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Найбольшая шырыня — 1,92 км.

Мае вулканічнае паходжанне. Характэрны гарыстыя пейзажы. Найвышэйшы пункт — 488 м. На востраве ёсць некалькі сталых крыніц прэснай вады.

Клімат мяккі міжземнаморскі, улетку засушлівы.

Прырода Флора прадстаўлена пераважна зараснікамі травы і невялікіх хмызнякоў-ксерафітаў. Каля берага сустракаюцца лугі. На востраве шмат птушак. Пляжы наведваюць цюлені-манахі. У выніку дзейнасці чалавека на Дэзерта-Гранды апынуліся козы, трусы, пацукі. З 1990 г. з'яўляецца запаведным.

Гісторыя Адкрыты партугальцамі ў 1420 г. На востраве некалькі разоў ствараліся паселішчы, тут вырошчвалі пшаніцу і ячмень. Аднак недахоп прэснай вады вымушаў пасяленцаў пакідаць абжытыя месцы. З'яўляўся важным пунктам забеспячэння жыхароў Мадэйры і каманд марскіх суднаў мясам, паколькі на ім сезонна вялося паляванне на коз. З 1972 г. гаспадарчая дзейнасць адсутнічае, хаця перыядычна наведваецца групамі турыстаў.

Спасылкі DESERTAS ISLANDS

Дэзерта-Гранды Дэзерта-Гранды Дэзерта-Гранды Дэзерта-Гранды