Браслаўскае ваяводства — адміністрацыйная адзінка ВКЛ на тэрыторыі Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. Адміністрацыйны цэнтр — Браслаў. Падзелу на паветы не мела.
Ваяводства ўтворана ў 1793 годзе паводле Гродзенскага надзвычайнага сойма з прычыны 2-га падзелу Рэчы Паспалітай.
Спыніла існаванне за 3-ім падзелам Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. Тэрыторыя ваяводства ўвайшла як павет у склад Віленскай губерні.
Гл. таксама Ваяводы браслаўскія
Літаратура
