Рыго́р Я́каўлевіч Кісялё́ў ( г., в. Мікалаеўка Гомельскай вобласці — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат гістарычных навук (1951), заслужаны дзеяч культуры БССР (1963).
Біяграфія Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1947, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1951 годзе.
З 1932 года на педагагічнай працы ў Буда-Кашалёўскім і Касцюковіцкім раёнах. У 1939—42 гадах у Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1942 загадчык аддзелам і сакратар Петухоўскага райкама партыі Курганскай вобласці.
З 1945 сакратар райкама, намеснік загадчыка аддзела кадраў Гомельскага абкама КП(б)Б.
З 1947 года ў ЦК КП(б)Б: загадчык аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення кадраў, загадчык аддзела навукі і ВНУ.
З 1953 года міністр культуры, з 1964 года міністр асветы БССР, з 1968 года намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.
Член ЦК КПБ у 1952—70 гадах.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1970).
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.
Памяць
Яго імем названы вуліца ў Гомелі і сярэдняя школа ў роднай вёсцы; у школе створаны прысвечаны яму музей.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Міністры асветы БССР Катэгорыя:Міністры культуры БССР Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР