Слі́зні — шляхецкі род ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Выводзяць паходжанне ад паўлегендарнага Ратшы, чые нашчадкі служылі вялікаму князю Аляксандру Яраславічу, вялікім князям цвярскім і маскоўскім. Некаторыя Слізні перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Паводле некаторых звестак, Івана Андрэевіча Толпыка-Слізеня вялікі князь літоўскі Вітаўт прызначыў намеснікам бранскім.

Вядомыя прадстаўнікі Аляксандр (1579—11.1.1651), сын Рыгора, стольнік ашмянскі, староста мядзельскі, выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Як каралеўскі сакратар двойчы ездзіў паслом у Маскву. Аляксандр Казімір (пам. 26 студзеня 1684), падстолі ашмянскі, каралеўскі сакратар, стольнік ашмянскі, віцэ-адміністратар Берасцейскай эканоміі. Стафан Ян (? — да 5.7.1707), рэферэндар вялікі літоўскі з 1705, староста крэўскі, пасол на сойм 1696, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1705. Міхал (?—11.11.1760), падканюшы з 1736, староста крэўскі, быў паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Стафан (?—1780?), староста крэўскі, падкаморы слонімскі з 1756, генерал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага Міхал Брунон (? — да 12.5.1729), генеральны стражнік войска ВКЛ з 1698, падстолі ашмянскі ў 1708—1715, пісар скарбовы ВКЛ з 1715. Рафал (?—2.6.1817), сын Юзафа, стольнік старадубскі ў 1776—1783, пісар скарбовы ВКЛ у 1781—1782, інстыгатар вялікі літоўскі з 1782, староста крэўскі з 1781, генерал-ад’ютант войска Вялікага Княства Літоўскага. Юзаф (? — каля 1856), сын Міхала, бабруйскі маршалак у 1804—1807. У сваім маёнтку Мсціж Барысаўскага павета сабраў вялікую калекцыю манет і скарбаў, мінералаў, прадметаў мастацтва. Заклаў батанічны сад і аранжарэю, меў заапарк.

Літаратура

Спасылкі

Генеалагічнае дрэва Слізняў