Хомск — вадасховішча ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, каля аграгарадка Хомск.

Вадасховішча наліўное. Створана ў 1988 годзе. Плошча паверхні 0,8 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 2,9 млн м³. Ваганні ўзроўню вады да 3,4 м. Напаўняецца вадой з ручая Ласінцы і меліярацыйных каналаў.

Літаратура — С. 46.

Катэгорыя:Вадасховішчы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці