Аблога Быхава праводзілася войскамі Рэчы Паспалітай і казакамі у 1660—1661 падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.

У снежні 1659 года Быхаў занялі рускія войскі. Ваявода Фёдар Абярнібесаў 26.10.1660 паведамляў пра цяжкае становішча рускага войска, якое асаджалі казакі палкоўніка Дзяніса Мурашкі і гетмана Стэфана Чарнецкага, што стаялі лагерам у Баркулабаўскім манастыры. Паводле інфармацыі палкоўніка Гохварта, якая адносіцца да канца 1661, яго салдаты «голод и нужды всякие терпели, и траву, и лебеду, и мокрицу, и лошадиное мясо, и сырые говяжье кожы, варя, ели». У асаджаных было 18 палкавых гармат і 2 пішчалі-бамбарды. 1.12.1661 да Быхава падышло войска Рэчы Паспалітай у складзе 7 тыс. конных і пешых салдат з 11 гарматамі пад камандаваннем С. Чарнецкага. Рускі гарнізон Быхава інтэнсіўнай аблогі не вытрымаў і праз некалькі дзён горад сдаўАкты Московского государства. Спб., 1901. Т. 3. С. 105, 196, 403, 471..

Гл. таксама Абарона Быхава (1659) Абарона Быхава (1654—1655)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Катэгорыя:Гісторыя Быхава Катэгорыя:Аблогі XVII стагоддзя Быхаў (1660—1661) Быхаў (1660—1661) Быхаў (1660—1661) Быхаў (1660—1661) Катэгорыя:1660 год у Еўропе Катэгорыя:1661 год у Еўропе Катэгорыя:Канфлікты 1660 года Катэгорыя:Канфлікты 1661 года