Міхась Васілёк, поўнае імя Міхаіл Восіпавіч Касцевіч (, в. Баброўня, цяпер — ; Псеўданімы: Язэп Гром) — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і лесніка, пляменнік Макара Касцевіча (Краўцова). Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 у расійскім Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У 1922 вярнуўся на радзіму.
Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 уцёк з палону, дабраўся да родных мясцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідальскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псеўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку.
Пасля вызвалення працаваў у скідальскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1944—1946), пазней — у абласной газеце «Гродзенская праўда». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1945).
Памёр у Гродне, пахаваны на праваслаўных гродзенскіх могілках.
Творчасць У друку выступаў з 1926 года у віленскіх выданнях.
Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» выйшаў у Вільні ў 1929 годзе. У 1937 годзе адміністрацыйная ўлада наклала на яго канфіскацыюChryścijanskaja Dumka, № 5, 5.3.1937.. Рукапіс другога зборніка быў канфіскаваны дэфензівай і знішчаны (1934). У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».
У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).
Ушанаванне памяці У Горадні імем паэта названа вуліца, на якой стаяў дом паэта.
Літаратура
Спасылкі
Віктар Ладзіч. Паэт небяспечны кожнаму рэжыму //www.euramost.org Вячаслаў Кот. Вуліца Васілька ў Гродна раней называлася Пясочная// «Гродзенская праўда», 16.04.09
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)