Памор’е — гістарычная назва паўночнай прыбалтыйскай часткі Польшчы. Складаецца з Заходняга Памор’я і Усходняга (ці Гданьскага) Памор’я. У канцы 10 стагоддзя Памор’е насялялі памаране, якія ўваходзілі ў склад Польскай дзяржавы. Заходняе Памор’е ў 1181 годзе трапіла ў васальную залежнасць ад Свяшчэннай Рымскай імперыі, германізавана (ням. Pommern — Памеранія). Да 1637 года тут захоўвалася мясцовая (славянская) княжацкая дынастыя. Паводле Вестфальскага міру 1648 года Заходняя і частка Усходняй Памераніі атрымала Швецыя, астатнюю частку Усходняй — Брандэнбургска-пруская дзяржава. Усходняя, ці Гданьская Памеранія (ням. Pommerellen — Малая Памеранія), якую ў 1308—09 гадах захапіў Тэўтонскі ордэн, адваявана Польшчай у выніку Трынаццацігадовай вайны 1454—66 гадоў. У канцы 18 стагоддзя далучана да Прусіі. Паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 года Польшчы была вернута большчая частка Усходняга Памор’я (без Гданьска з акругай). Патсдамскай канферэнцыяй 1945 заходняя мяжа Польшчы ўсталявана па Одры і Нысе-Лужыцкай.
У 1999 годзе створана Паморскае ваяводства з цэнтрам у Гданьску і Заходнепаморскае ваяводства з цэнтрам у Шчэціне. Літаратура
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Польшчы