Лардоз ( — сутулы, гарбаваты) — скрыўленне пазваночніка ўперад. Першапачатковы лардоз узнікае пры паталогіі пазваночніка (заганы развіцця, пухліны, запаленчы працэс). Другасны паталагічны лардоз  — сімптом прыроджанага ці паталагічнага вывіху бядра.

Праяўляецца дэфармацыяй пазваночніка, пры якой актыўныя рухі хворага аддзела пазваночніка абмежаваны, і болямі. Вядзе да апускання ўнутраных органаў (страўніка, кішак, нырак).

Лячэнне — гімнастыка, масаж, у некаторых выпадках нашэнне бандажа; прафілактыка — выхаванне ў дзяцей правільнай .

Літаратура

Катэгорыя:Артапедыя