Абра́м (; — бацька народаў) — мужчынскае імя старажытнаяўрэйскага паходжання.
На Беларусі вядома з XVI ст. як Абрам (1528), Абраам (1657), Абрагам (1681), Обрамец (1539). Ад імя «Абрам» утвораны прозвішчы Абра́маў, Абрамо́віч, Абра́менка, Абраме́ня, Абра́мцаў, Абра́мчанка, Абра́мчык, Абраму́к, Абрамчу́к.
Імяніны: 14 лютага, 16 сакавіка, 15 чэрвеня, 16 жніўня, 9 кастрычніка, 6 снежня.
Гл. таксама Аўраам
Катэгорыя:Мужчынскія імёны