Рычард II Добры (; — ) — 4-ы герцаг Нармандыі, сын Рычарда I Бясстрашнага і Гунар дэ Крэпон.
Біяграфія Фармальна атрымаў у спадчыну герцагства ў 996 годзе, але фактычна прыняў уладу на пяць гадоў пазней. Падчас свайго кіравання ўмацаваў сувязі з Капетынгамі, дапамагаючы каралю Роберту II у яго барацьбе супраць герцагства Бургундыі. Утварыў саюз з Брэтанню, для гэтага выдаў сваю сястру за герцага Брэтані Жафруа I і сам ажаніўся з сястрой герцага. Адбіў напад англійскіх войскаў караля Этэльрэда на Катантэн. Здзейсніў рэфармаванне нармандскіх манастыроў.
Шлюб і дзеці
1-я жонка: з каля 996 Юдыт (982 — 16 чэрвеня 1017), дачка Конана I Крывога, герцага Брэтані Рычард III (каля 997 — 6 жніўня 1027), 5-ы герцаг Нармандыі з 1026 Роберт II Д’ябал (каля 999 — 22 чэрвеня 1035), 6-ы герцаг Нармандыі з 1027 Гільём, манах у Фекане Элеанора (каля 1002 — пасля 1032); муж: з красавіка 1031 Бадуэн (Балдуін) IV Барадаты (каля 980 — 30 мая 1035), граф Фландрыі Адэль/Юдыт (каля 1003 — пасля 7 ліпеня 1037); муж: да 1 верасня 1016 Рэно I (каля 990 — 3 верасня 1057), граф Бургундыі з 1026 Мацільда (пам. 1033) 2-я жонка: з каля 1017 (разв. каля 1018)Дата шлюбу і разводу ў афіцыйных дакументах не згадваюцца. Але іх можна вылічыць на падставе паведамлення Адама Брэменскага, а таксама даты другога шлюбу Эстрыд Дацкай. Эстрыд/Маргарыта, дачка Свена I Вілабародага, караля Даніі пазашлюбная сувязь: Попа з Энвермеу Мажэр (пам. 1055), архібіскуп Руана ў 1037—1055 Гільём (пам. пасля 1052), граф Аркуа
Катэгорыя:Герцагі нармандскія Катэгорыя:Нармандская дынастыя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя