Sitotroga cerealella — від молі сямейства .
Біялагічнае апісанне Падобная да Tineola bisselliella; жоўтага колеру, галава белая, размах крылаў 10-16 мм. Пярэднія крылы вузкія, з вострымі вяршынямі, ад шаравата-жоўтага да саламяна-жоўтага колеру з прымешкам карычневых лускавінак. Заднія крылы вузкія, з вострымі вяршынямі, серабрыста-шэрыя. Махры пярэдніх і задніх крылаў шырокія. Яйка памерам 0,5 міліметра, авальнае, свежаадкладзенае — белае, пазней — жоўтае. Вусень, які толькі з’явіўся, чырванаваты, а які завяршыў развіццё — белы або жоўты, ногі слаба развіты, даўжыня цела да 6 мм. Кукалка — 6-6,5 мм, жоўтая, канец брушка з трыма тупымі шыпікамі і рэдкімі тонкімі валасінкамі.
Распаўсюджанне Распаўсюджаная ва ўсёй Еўропе, а таксама ў Аўстраліі, Беніне, Бразіліі, Кітаі, Інданезіі, Японіі, Самоа і Злучаных Штатах.
Харчаванне Вусені сілкуюцца зернямі , , , і .
Вусені гінуць як ад высокіх, так і нізкіх тэмператур. Праграванне збожжа да 60 °C забівае яйкі праз 5 мін, а вусеняў праз 60-90 хвілін. Нізкія тэмпературы дзейнічаюць павольней: астуджэнне збожжа да тэмпературы ніжэй −10 °C абеззаражвае яго на працягу двух—трох сутак. Асноўнае значэнне маюць прафілактычныя мерапрыемствы: ачыстка і хімічная дэзінсекцыя складоў перад загрузкай.
Колькасць гэтага віду молі і яе шкоднаснасць істотна зніжаюць драпежнікі і паразіты. Энтамафагі віду: , , , і .
Катэгорыя:Выемчатакрылыя молі Катэгорыя:Сінантропныя віды Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1789 годзе