Мнагакветніца (Nymphalis polychloros) — начны матылёк з сямейства Nymphalidae.
Відавы эпітэт азначае «шматколерны».
Апісанне На пярэднім крыле маецца бледна-жоўтая пляма паміж субмаргінальнай паласой і першай ад вяршыні чорнай прыкастальнай плямай. На заднім крыле зубец кароткі, не даўжэй шырыні, сінія плямы дробныя і няяркія. Агульны фон карычнева-жаўтлява-рыжы. Даўжыня пярэдняга крыла 25-30 мм. Размах крылаў да 60 мм.
Вусені шаравата-бурыя, з матава-жоўтымі падоўжнымі спіннымі палосамі і жоўтымі шыпамі.
Тыпавая мясцовасць: Швецыя.
Распаўсюджанне Паўднёвая і Цэнтральная Еўропа; тэрыторыя былога СССР: Еўрапейская частка Расіі (поўнач, цэнтр, поўдзень), Паўднёвае Зауралле, Карпаты, поўдзень Крыма, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія; Азія: Турцыя; Афрыка: поўнач.
Біялогія Яйцы адкладае вялікімі кладкамі па 100—200 штук на лісце і сцёблы кармавых раслін.
Вусені сілкуюцца на вербах, сліве, грушы, яблыні, таполі, глогу, вязе і іншых. Маладыя вусені жывуць наваламі ў гняздзе.
Акукліваюцца звычайна на галінах кармавых раслін.
Зімуе імага. Лётаюць у чэрвені—кастрычніку і пасля зімоўкі ў красавіку—маі па лясных лугавінах і просеках, населеных пунктах і інш.
Літаратура
Спасылкі Nymphalis polychloros
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Німфаліды