Р, р (назва: эр) — літара ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (17-я ў балгарскім, 18-я ў беларускім і рускім, 20-я ў сербскім, 21-я ў македонскім і ўкраінскім); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў. У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «рьци» (ст.-сл.) ці «рцы» (ц.-сл.), што азначае «гавары, скажы» (загадны лад ад дзеяслова «рещи»).
Асноўныя звесткі У кірыліцы звычайна лічыцца 18-й па ліку і выглядае як 30px; у глаголіцы па ліку 19-я, мае выгляд Ⱃ.
У абедзвюх азбуках лічбавае значэнне — 100.
Паходжанне кірылічнай літары — грэчаскае ро (Ρ, ρ), хоць, як адзначаў яшчэ І. В. Ягіч, «тлумачэнне гэтай літары даволі цяжкае, нягледзячы на ўяўную прастату малюнка».Ягичъ И. В. «Глаголическое письмо» // «Энциклопедія славянской филологіи». Вып. 3. СПб., 1911; стр. 199
У стараславянскай мове Р магло быць і цвёрдым, і мяккім. Асобай літары для мяккага Р не існавала. У некаторых выпадках Р з’яўлялася складаўтваральным: тръгъ, врьхъ. Складовы характар гука р старажытныя пісцы перадавалі спалучэннямі ръ, рь. Пры чытанні стараславянскіх тэкстаў варта разумець, што вышэйзгаданыя спалучэнні вымаўляюцца як адзіны складовы гук р толькі ў тым выпадку, калі ў беларускай мове ім адпавядаюць спалучэнні -ор-, -ер- : торг, верх. У адваротным выпадку спалучэння ръ, лъ, азначаюць гук р і адпаведны рэдукаваны галосны.
У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычны гук [р] (рада, рыба). У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася у некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Пры ўжыванні ў якасці вынасной пісалася гарызантальна над радком, служачы такім чынам цітлападобным пакрыццём для слова. У XVI стагоддзі акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае санорны дрыжачы пярэднеязычны цвёрды і зацвярдзелы зычны гук [р] (раса, рыжы, рэха, сарока). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
Ужыванне Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (РТС).
Малая літара р з’яўляецца скарачэннем для: слова «родны (склон)» (з кропкай); грашовай адзінкі «рубель» (з кропкай); слова «рака» (з кропкай).
Вялікая літара Р выкарытоўваецца для абазначэння адзінкі вымярэння «рэнтген» (без кропкі).
Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне сямнаццаты (група «Р»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 р).
Табліца кодаў Кадзіроўка Рэгістр Дзесятковыкод 16-рычныкод Васьмярычны -код Двайковы код Юнікод Вялікая 1056 0420 002040 00000100 00100000 Маленькая 1088 0440 002100 00000100 01000000 ISO 8859-5 Вялікая 192 C0 300 11000000 Маленькая 224 E0 340 11100000 KOI 8 Вялікая 242 F2 362 11110010 Маленькая 210 D2 322 11010010 Windows 1251 Вялікая 208 D0 320 11010000 Маленькая 240 F0 360 11110000
У HTML вялікую літару Р можна запісаць як Р ці Р, а маленькую р — як р ці р.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Балгарскі алфавіт Катэгорыя:Беларускі алфавіт Катэгорыя:Македонскі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт Катэгорыя:Вукавіца