Вільге́льм Бо́дзевін Ёхан Гу́стаў Ке́йтэль (; 22 верасня 1882, Хельмшэродэ, герцагства Браўншвейг (цяпер зямля Ніжняя Саксонія) — 16 кастрычніка 1946, Нюрнберг, Баварыя) — нямецкі ваенны дзеяч, начальнік штаба Вярхоўнага камандавання Вермахта (Узброеных сіл Германіі) — OKW (1938—1945), генерал-фельдмаршал (1940). Падпісаў Акт капітуляцыі Германіі, які скончыў Вялікую Айчынную вайну і Другую сусветную вайну у Еўропе. Міжнародным ваенным трыбуналам у Нюрнбергу звінавачаны ў злачынствах супраць чалавецтва і, як адзін з галоўных ваенных злачынцаў вермахта, пакараны смерцю праз павешанне 16 кастрычніка 1946 года.

Спасылкі

Биография Вильгельма Кейтеля на сайте «Хронос». Біяграфія Вільгельма Кейтэля на сайце lexikon-der-wehrmacht.de Біяграфія Вільгельма Кейтэля на сайце Нямецкага гістарычнага музея «Воспоминания» Вильгельма Кейтеля написаны в Нюрнбергской тюрьме после вынесения смертного приговора.

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Военачальнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Рэйхсміністры Катэгорыя:Члены Фрайкора Катэгорыя:Члены НСДАП Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы Катэгорыя:Павешаныя ў Германіі Катэгорыя:Мемуарысты Германіі Катэгорыя:Пакараныя смерцю ў 1946 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжняй Саксоніі