Мія́с (, ) — рака ў Расіі, на Паўднёвым Урале, у Рэспубліцы Башкартастан, Чалябінскай і Курганскай абласцях, правы, самы буйны прыток ракі Ісець (басейн Іртыша).
Даўжыня ракі складае 658 км. Плошча вадазборнага басейна 21 800 км². Сярэдні расход вады за 24 км ад вусця 15,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8Сурков В. В. Миасс // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м/км.
Выток Міяса знаходзіцца ў Башкартастане, на ўсходнім схіле хрыбта Нуралі на вышыні 700 м над узроўнем мора. Упадае ў раку Ісець за 20 км на поўнач ад пасёлка гарадскога тыпу Каргаполле (Курганская вобласць), падзенне вышыні ад вытоку да вусця складае 508 м. На рацэ Аргазінскае вадасховішча.
Асноўныя прытокі: Атлян, Вялікі Кіялім, Бішкіль, Зюзелга, Біргільда.
На рацэ гарады Міяс, Чалябінск, Карабаш.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Река Миасс // Государственный водный реестр РФ Сурков В. В. Миасс // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Река Миасс // Проект «Весь Южный Урал»
Катэгорыя:Рэкі Башкартастана Катэгорыя:Рэкі Чалябінскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Курганскай вобласці Катэгорыя:Басейн Іртыша