Тэрэза Мэй (, у дзявоцтве Brasier; ; Істбарн, Усходні Сусекс, Вялікабрытанія) — брытанскі палітык, міністр унутраных спраў (2010—2016), і міністр па справах жанчын і раўнапраўя (2010—2012), член Палаты абшчын (з 1997), член Кансерватыўнай партыі. Лідар Кансерватыўнай партыі з 11 ліпеня і 76-ы Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства з 13 ліпеня 2016 па 24 ліпеня 2019https://www.independent.co.uk/news/uk/politics/theresa-may-resignation-date-leave-new-pm-prime-minister-boris-a8974281.html.

Біяграфія Скончыла Оксфардскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра геаграфіі. Працавала ў Банку Англіі.

Палітычная кар’ера У 1986—1994 гадах была дэпутатам мясцовага савета лонданскага бора Мертан. Удзельнічала ў парламенцкіх выбарах 1992 года ў акрузе Норт-Уэст-Дарэм і ў датэрміновых выбарах 1994 года ў акрузе Баркінг, але няўдала.

На выбарах 1997 года ўпершыню была выбрана членам Палаты абшчын брытанскага парламента ад новаўтворанай выбарчай акругі Мейдэнхед у Беркшыры і з тых часоў перавыбіралася.

У 1997—2002 гадах займала розныя другарадныя пасады ў ценявым урадзе кансерватараў. У 2002 годзе стала першайБіяграфія на афіцыйным сайце. жанчынай-старшынёй Кансерватыўнай партыі і займалася, у адрозненне ад лідара партыі, тэхнічнымі пытаннямі забеспячэння функцыянавання кансерватараў.

У 2003—2005 гадах была ценявым міністрам транспарту і, адначасова, ценявым міністрам харчавання і экалогіі. З мая па снежань 2005 года была ценявым міністрам культуры, СМІ і спорту. 6 снежня 2005 года была прызначана ценявым лідарам Палаты абшчын. У 2009—2010 гадах займала пасаду ценявога міністра працы і пенсій.

Пасля выбараў 2010 года была прызначана міністрам унутраных спраў, адначасова атрымаўшы партфель міністра па справах жанчын і раўнапраўя. На гэтай пасадзе яна выступала за наданне роўных правоў аднаполым парам, стаўшы адным з першых высокапастаўленых палітыкаў Вялікабрытаніі, якія публічна выказалі сваю падтрымку легалізацыі аднаполых шлюбаў. Пасаду міністра па справах працы і пенсій, на якую яна магла разлічваць з-за сваёй апошняй пасады ў ценявым урадзе, атрымаў Іэн Дункан Сміт.

У Палаце абшчын Мэй галасавала за ўварванне ў Ірак, супраць прыняцця законаў па барацьбе са змяненнем клімату, супраць далейшай інтэграцыі Вялікабрытаніі ў Еўрасаюз, супраць забароны на курэнне ў грамадскіх месцахТэрэза Мэй на сайце праекта They Work For You..

Выбары лідара Кансерватыўнай партыі У час кампаніі 2016 года перад рэферэндумам аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза падтрымлівала прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана і была праціўнікам Brexit. Але пасля правядзення рэферэндуму, на якім перамаглі еўраскептыкі, і абвяшчэння прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана пра сваю хуткую адстаўку, высунула сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі і, такім чынам, прэм’ер-міністра ВялікабрытанііГлава МУС Брытаніі Тэрэза Мэй высунула сваю кандыдатуру на пасаду прэм’ера. // РИА Новости..

5 ліпеня 2016 года, у першым раўндзе выбараў парламентарыямі-кансерватарамі лідара Кансерватыўнай партыі Тэрэза Мэй адразу стала фаварытам гонкі — набраўшы 165 галасоўМэй назвала сябе лепшым кандыдатам на пасаду прэм’ера Брытаніі. // РИА Новости.. А 7 ліпеня фіналістамі гонкі за пасаду лідара брытанскіх кансерватараў і прэм’ер-міністра краіны сталі дзве жанчыны — Тэрэза Мэй, якая заручылася падтрымкай 199 парламентарыяў, і намміністра энергетыкі Андрэа Ледсам, якая набрала 84 галасы, пасля гэтага Тэрэза лічылася найбольш верагодным прэтэндэнтам на пасаду прэм’ера ВялікабрытанііПрэм’ерам Брытаніі будзе жанчына: фіналістамі гонкі сталі Мэй і Лідсам. // РИА Новости..

11 ліпеня 2016 Ледсам завяршыла сваю кампанію, пакінуўшы Мэй адзіным кандыдатам. Неўзабаве яна была абвешчана лідарам партыі. Дэвід Кэмеран абвясціў, што ён перадасць паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Т. Мэй 13 ліпеня, што і было зроблена. Такім чынам, Тэрэза Мэй стала другой жанчынай у гісторыі Вялікабрытаніі пасля Маргарэт Тэтчэр, якая заняла пасаду прэм’ер-міністра.

Адстаўка 24 мая 2019 года Тэрэза Мэй заявіла, што сыдзе ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Вялікабрытанііnews.sky.com. Мэй выказала шкадаванне, што прапанаваны ёй план выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза не знайшоў падтрымкіnashaniva.by. 7 чэрвеня Тэрэза Мэй сышла ў адстаўку з пасады кіраўніка Кансерватыўнай партыіreuters.com. Было агаворана, што яна пакіне пасаду прэм’ер-міністра адразу пасля абрання новага лідара Кансерватыўнай партыі 23 ліпеня 2019 года.

Асабістае жыццё Замужам з 1980 года, муж — Філіп Джон Мэй, супрацоўнік кампаніі Capital Group Companies з 2016 года. Дзяцей няма.

Стан здароўя У Тэрэзы Мэй у лістападзе 2012 года быў дыягнаставаны цукровы дыябет 1 тыпу. Яна лечыцца ін’екцыямі інсуліну.

Спасылкі Афіцыйны сайт. Біяграфія на сайце Кансерватыўнай партыі. Біяграфія на сайце Home Office (міністэрства ўнутраных спраў).

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены парламента Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта