Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» () — былая медыягрупа і адно з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў свету са штаб-кватэрай у Маскве. Галоўнымі прынцыпамі сваёй дзейнасці РІА Навіны называла «аператыўнасць, аб’ектыўнасць, незалежнасць ад палітычнай кан’юнктуры».

Медыягрупа і агенцтва РІА Навіны былі расфарміраваны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна «Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі» ад 9 снежня 2013 года. Паводле ўказу, замест ліквідаванага РІА Навіны створана Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» ().

Апроч аднайменнага агенцтва, у склад РІА Навіны ўваходзіла Расійскае агенцтва прававой і судовай інфармацыі (РАПСІ) — СМІ, заснаваны 10 лютага 2009 г. сумесна Канстытуцыйным Судом РФ, Вярхоўным Судом РФ, Вышэйшым Арбітражным Судом РФ і інфармацыйным агенцтвам РІА Навіны, Агенцтва спартыўных навін «Р-Спорт», Агенцтва эканамічнай інфармацыі «ПРАЙМ», Рэйтынгавае агенцтва «РИА Рейтинг» (), Расійскае інфармацыйнае агенцтва навукі і тэхналогій «РИА Наука» (), Выдавецкі дом «Маскоўскія навіны», сетка медыяцэнтраў у Расіі і за мяжой, а таксама больш за 40 інтэрнэт-рэсурсаў на 22 мовах з сукупнай аўдыторыяй на момант ліквідацыі звыш 20 млн унікальных наведвальнікаў у месяц.

Галоўны рэдактар РІА Навіны на момант ліквідацыі — Святлана Міранюк, якая кіравала агенцтвам з 2003 года.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Фотаархіў

Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2014 годзе Катэгорыя:Інфармацыйныя агенцтвы Расіі Катэгорыя:Фотажурналістыка Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Расіі