Тэрарыстычны акт у Ніцы адбыўся 14 ліпеня 2016 года. 31-гадовы выхадзец з Туніса на грузавіку ўразаўся ў натоўп людзей, якія назіралі на Англійскай набярэжнай за салютам у гонар Дня ўзяцця Бастыліі. Паводле папярэдніх звестак, загінулі 84 чалавекі, больш за 60 чалавек пацярпела, нападнік быў застрэлены паліцыяй.
Ход падзей Увечар 14 ліпеня 2016 года на Англійскай набярэжнай Ніцы сабралося мноства людзей, каб паназіраць за піратэхнічным шоу ў гонар Дня ўзяцця Бастыліі. Да 22:30 (UTC+2), калі салют завяршыўся, а частка гледачоў ужо пачынала разыходзіцца, на набярэжную з хуткасцю прыкладна 60-70 км/г выехаў белы грузавік , які з разгону ўрэзаўся ў натоўп. Паводле слоў сведак, машына рабіла зігзагі, каб задушыць як мага больш людзей.
Паліцэйскія, якія прыбылі на месца здарэння, адкрылі па нападніку агонь, ён быў застрэлены. У кабіне грузавіка сілавікамі была выяўлена агнястрэльная зброя і гранаты.
Ахвяры Сярод ахвяр і пацярпелых у выніку тэракта — не толькі французы, шмат грамадзян іншых краін.
+ Грамадзянства ахвяр Грамадзянства Загінулыя Пацярпелыя5238443Невядомае Усяго84+202
Рэакцыя Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, даведаўшыся пра падзеі ў Ніцы, спыніў сваю паездку ў Авіньён і вярнуўся ў Парыж. У сваім звароце да нацыі ён назваў тое, што адбылося, тэрактам. «Францыя смуткуе, Францыі нанеслі ўдар, але Францыя будзе моцнай. Яна будзе мацнейшай за тых катаў, што нанеслі ёй удар», — заявіў Аланд.
Спачуванні ўладам і народу Францыі ў сувязі з трагедыяй выказалі кіраўнікі і прадстаўнікі шэрагу дзяржаў, у тым ліку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэм'ер-міністр Японіі Сіндза АбэСпачуванне Прэзідэнту Францыі Франсуа АландуСпачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду. Савет бяспекі ААН прыняў заяву, у якім тэракт ахарактарызаваны як «варварскі і подлы напад».
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 14 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 2016 года Катэгорыя:Ніца Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2016 года Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Францыі Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Францыі