Сці́клева — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ва ўсходняй частцы г. Мінска. Заснаваны 29 снежня 2001Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 декабря 2001 г. № 1886 "О республиканских биологических заказниках «Волмянский», «Глебковка» и «Стиклево» года на тэрыторыі Мінскага раёна Мінскай вобласці для аховы ў натуральным стане участкаў каштоўных лясных з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. 3 красавіка 2012 года разам з праектуемым мікрараёнам Зялёны Бор далучаны да Партызанскага раёна МінскаМикрорайон Зеленый бор включен в городскую черту Минска.
Плошча заказніка складае 412 га. Рэльеф ў межах Мінскага канцова-марэннага ўзвышша акругі Беларускай грады. Глебы дзярнова-падзолістыя флювіягляцыяльнага паходжання, пясчаныя і супясчаныя на лёгкіх лёсападобных суглінках. Расліннасць пераважна лясная хваёвая.
У флоры 370 відаў сасудзістых раслін, з іх у Чырвонай кнізе: купальнік горны, пярэсна еўрапейская, лілея паўночная, лілея кучаравая. Шмат лекавых, харчовых, кармавых, меданосных, дэкаратыўных раслін. У фаўне 7 відаў амфібій і рэптылій, 70 — птушак (у Чырвонай кнізе пустальга звычайная), 13 — сысуноў.
Літаратура
Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Прырода Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск)