Герб Уша́чаў — афіцыйны геральдычны сімвал Ушачаў.

Апісанне У сярэбраным полі барочнага шчыта выява Святога Лаўрэнція, за постаццю залатая рака.

Гісторыя Герб разам з магдэбургскім правам быў нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Сасам 23 чэрвеня 1758: «у белым полі каля залатой ракі выява святога Лаўрэнція». Герб зафіксаваны на адбітку гарадской пячаці на дакуменце 1764 года.

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус герб атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавы матрыкул краіны герб уключаны пад № 96.

Літаратура

Адамушко В. И., Елинская М. М. Гербы и флаги Беларуси. — Минск: Беларусь, 2006. — 254 с.

Спасылкі Герб поселка Ушачи // «Геральдика Беларуси»

Ушачы Катэгорыя:Ушачы