Вузкі́нь — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 12,5 км на поўдзень ад горада Жыткавічы, за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Боркі, на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць.
Возера старычнае. Плошча паверхні 0,13 км². Даўжыня 2,23 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня берагавой лініі 4,85 км. Аб'ём вады 0,19 млн м³.
Схілы катлавіны вышынёй 1,5—2 м, пад лугам. Берагі нізкія, затарфаваныя.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці