Крэпасць Святога Антонія, або крэпасць Сан-Анто́н (, ) — крэпасць XVI стагоддзя ў горадзе Ла-Карунья ў Галісіі (Іспанія), размешчаная на пасярод заліва Ла-Каруньі.
Гісторыя
У адпаведнасці з надпісам на сцяне крэпасці, яе будаўніцтва пачалося ў 1587 годзе. Крэпасць павінна была абараняць горад ад нападаў з мора. Раней на гэтым месцы стаяла невялікая капліца ў гонар Святога Антонія.
Падчас атакі брытанцаў у складзе , якая адбылася ў 1589, замак зрабіў вялікі ўклад у абарону горада, нягледзячы на тое, што быў яшчэ недабудаваны. Пасля завяршэння нападу, будаўніцтва працягвалася да поўнага завяршэння работ у 1590. З XVIII стагоддзя крэпасць стала турмой, гэтую функцыю яна выконвала да перадачы яе ў 1960.
Музей Цяпер у крэпасці з моманту заснавання ў кастрычніку 1968 года размяшчаецца . У былых памяшканнях гарнізона выстаўлены рэчы, знойдзеныя ў выніку археалагічных раскопак Галісіі. Асабліва вылучаецца калекцыя ювелірных упрыгожванняў часоў бронзавага веку.
У Доме Губернатара паказана гісторыя Ла-Каруньі праз самыя яскравыя падзеі: адпраўленне Непераможнай армады і наступная ўварванне Фрэнсіса Дрэйка ў 1589 годзе, подзвіг , 16 студзеня 1809, у якой загінуў брытанскі генерал сэр . На тэрыторыі крэпасці знаходзіцца капліца Дзевы Марыі Разарыа (Virgen del Rosario) і рызніца пры ёй.
Спасылкі
Крепость святого Антония (Castillo de San Antón)
Катэгорыя:Крэпасці Іспаніі Катэгорыя:Славутасці Ла-Каруньі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ла-Каруньі Катэгорыя:Збудаванні Іспаніі ў стылі рэнесанс Катэгорыя:Збудаванні Іспаніі ў стылі неакласіцызм