Ніў Нельсен () — грэнландская спявачка, кампазітар, рэжысёр і актор кіно.
Нарадзілася ў Нуку. Пачала кар'еру ў дзяцінстве як кінаакторка і вядучая тэлеперадач. У 2008 г. скончыла каледж Голдсмітс у Лондане са ступенню магістр візуальнай антрапалогіі. Як антраполаг прадставіла свой фільм пра інуіцкія каякі. Як спявачка ўпершыню выступіла перад дацкай каралевай на канцэрце, які трансляваўся па тэлебачанню. У красавіку 2012 г. рэалізавала дэбютны альбом "Nive sings". Вакаліст шматінструментальнай групы "The Deer Children".
Здымалася ў кінафільмах "Новы Свет" (2005 г.), "Tro, Håb og Grønland" (2009 г.).
Спасылкі Nive and the Deer Children Nive Nielsen Biography All about music, bands, singers and song writers from Greenland
Нельсен