П’етра Масканьі (;  — ) — і італьянскай оперы.

Біяграфія Навучаўся ў Міланскай кансерваторыі. Працаваў дырыжорам у розных тэатрах. Вядомасць набыў пасля напісання оперы «Сельскі гонар» паводле п’есы Джавані Верга. Яе ўпершыню паставілі ў тэатры «Кастанцы», у Рыме ў 1890 годзе. Яна стала адной з першых, якія стварылі ў оперным мастацтве напрамак верызм. «Сельскі гонар» Масканьі мела велізарны поспех у публікі, заваявала сцэны тэатраў Еўропы. У цэнтры твора — трагічная гісторыя кахання. Да іншых вядомых опер Масканьі належаць «Ірыс» (прэм’ера ў 1898 годзе, Рым), «Парызіна» (1913 год, Мілан) і «Маленькі Марат» (1921 год, Рым). Пісаў аркестравую музыку, музыку да фільмаў, стварыў некалькі аперэт.

Як музычны педагог Масканьі ў 1895—1902 гг. узначальваў Музычны ліцэй імя Расіні ў Пезара. Яго вучнем быў заснавальнік футурызму ў музыцы Франчэска Баліла Пратэла. Стрыечны брат і вучань Масканьі, Марыа Масканьі, таксама стаў прыкметным дзеячам італьянскай музычнай адукацыі.

Творы «Сельскі гонар» (Cavalleria rusticana) (1890) «Сябар Фрыц» (L’amico Fritz) (1891). Па аднайменным рамане Эркмана і Шатрыяна (Emile Erckmann і Pierre-Alexandre Chatrian) «Браты Ранцау» (I Rantzau) (1892). Па рамане «Два брата» Эркмана і Шатрыяна. «Вільям Раткліф» (Guglielmo Ratcliff) (1895). Па аднайменнай п’есе Гейнэ Silvano (1895). Па навэле Альфонса Кара (Alphonse Karr). Zanetto (1896) «Касач» (Iris) (1898) «Маскі» (Le maschere) (1901) Amica (1905) Isabeau (1911) «Парызіна» (Parisina) (1913). Па аднайменнай паэме Байрана «Жаваранак» (Lodoletta) (1917). Па рамане «Два маленькія драўляныя чаравічкі» Марыі Луізы Раме (Marie Louise de la Ramee) Si (1919) — аперэта «Маленькі Марат» (Il piccolo Marat) (1921) Pinotta (1932), перапрацоўка кантаты In filanda (1881) «Нерон» (Nerone) (1935). Па п’есе П’етра Коса (Pietro Cossa)

Літаратура Pompei Ed., P. Mascagni nella vita e nell?arte, Roma, 1912; Cellamare D., Mascagni…, Roma, 1941; Anselmi A., Pietro Mascagni, Mil., 1959.

Спасылкі

Катэгорыя:Кінакампазітары Італіі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары аперэт