Тамаза Альбіноні (; 8 чэрвеня 1671 — 17 снежня 1750) — італьянскі кампазітар і скрыпач-віртуоз. Адзін з вядомых майстроў музыкі барока.

Біяграфія Аўтар звыш 50 опер на гісторыка-міфалагічныя сюжэты (б. ч. згублены) і каля 40 сольных кантат у оперным стылі. Вядомасць набылі інструментальныя творы, б. ч. выдадзеныя пры жыцці: звыш 150 санат, сімфоній, сюіт (balletti), канцэртаў для розных (пераважна струнных) складаў. І. С. Бах напісаў на тэмы Т. Альбіноні 4 фугі для клавіра (BWV 946, 950, 951 і 951a). Папулярнае «Адажыо Альбіноні» для струнных і аргана насамрэч складзена ў 1940-х гг. музыказнаўцам Р. Джадзота на аснове фрагмента рукапісу кампазітара.

Літаратура Selfridge-Field, Eleanor, Instrumental Music from Gabrielli to Vivaldi (1975); Stoeving, Paul, The Violin: Its Famous Makers and Players (1970)

Спасылкі Easybyte — свабодная, няцяжкая аранжоўка «Adagio in G-moll» плюс выява міді. http://classic.chubrik.ru/Albinoni/ Адажыа соль-мінор, дырыжуе фон Караян, у Архіве класічнай музыкі

Катэгорыя:Кампазітары эпохі барока Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Італіі Катэгорыя:Скрыпачы Італіі Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Постаці Венецыі Катэгорыя:Оперныя кампазітары