Яраслаў Канстанцінавіч Кардаш (нар. , г. Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю ў вагавай катэгорыі да 66 кг. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Чэмпіён Беларусі 2012, 2014 і 2016 гадоў.
Біяграфія На ранніх этапах праходзіў падрыхтоўку ў СДЮШАР № 3 Лідскага раёна.
Сярэбраны прызёр Голдэн Гран-пры 2012 у Баку (Азербайджан). У тым жа годзе на Чэмпіянаце Беларусі ў Магілёве заваяваў залаты медаль.
Бронзавы прызёр Голдэн Гран-пры 2013 у Стамбуле (Турцыя). У тым жа годзе на Чэмпіянаце Еўропы заняў толькі 18-е месца. На летняй Універсіядзе 2013 года ў Казані прайграў у першым крузе. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2013 года ў Лідзе.
У 2014 прымаў удзел у Чэмпіянаце свету, але прайграў у 1/8 фіналу, на Чэмпіянаце Еўропы ў тым жа годзе прайграў у 1/16 фіналу. На Чэмпіянаце Беларусі 2014 года ў Брэсце заваяваў залаты медаль.
Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2015 года ў Лідзе.
Чэмпіён Беларусі 2016 года ў вагавай катэгорыі да 66 кг.
Вучыцца на факультэце фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Спасылкі Кардаш Ярослав Константинович Ярослав Кардаш (греко-римская борьба)
Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па грэка-рымскай барацьбе