Міхаіл Львовіч Гебелеў (, в. Узляны, Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — , Мінск) — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Мінску.
Біяграфія Працаваў сталяром на заводзе імя Молатава, пасля заканчэння Рэспубліканскай школы прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б — прапагандыстам, а потым інструктарам Сталінскага райкама КП(б)Б Мінска.
Падчас акупацыі ўзначаліў антыфашысцкі супраціў у Мінскім гета, быў сакратаром Тэльманаўскага падпольнага райкама КП(б)Б Мінска, членам падпольнага гаркама. Адзін з арганізатараў першай падпольнай друкарні гаркама, наладжваў прыём і распаўсюджанне зводак Савінфармбюро, кіраваў аперацыяй вываду вязняў гета ў партызанскія атрады. У ліпені 1942 года арыштаваны. Павешаны ў мінскай турме.
Літаратура
Спасылкі Наталья ПАРХОМЧИК Выставка «Лагерь смерти Тростенец. История и память» приурочена к 25-летию установления дипломатических отношений между Беларусью и Германией // Газета «Пухавіцкія навіны»
Катэгорыя:Падпольшчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Вязні мінскага гета Катэгорыя:Павешаныя на акупаванай тэрыторыі СССР