Зянковіч — беларускае прозвішча.

Вядомыя носьбіты Вераніка Карлаўна Зянковіч (1922—2006) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Міхал Ян Зянковіч — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп-суфраган жамойцкі (ад 1718), пісар вялікі літоўскі (1724—1729), біскуп віленскі (ад 1730). Леан Зянковіч — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, кіраўнік Кракаўскага навуковага таварыства, выдавец. Юрась Зянковіч — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, амерыканскі адвакат беларускага паходжання.

Гл. таксама Зянкевіч