Канстанцін Канстанцінавіч (20 снежня 1890 (1 студзеня 1891), — , каля Алапаеўска) — расійскі князь імператарскай крыві, сын вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча і вялікай княгіні Лізаветы Маўрыкіеўны, праўнук імператара Мікалая I.
Біяграфія Скончыў Пажаскі корпус. Служыў у флоце, аднак слабое здароўе не дазволіла працягнуць там службу і князь перайшоў у войска. Пасля рэвалюцыі быў арыштаваны і высланы з Пецярбурга. Утрымліваўся ў г. Алапаеўск. У ноч на 18 ліпеня 1918 быў забіты разам з шэрагам іншых членаў роду Раманавых, уключаючы сваіх братоў Іаана і Ігара — яны былі расстраляныя і скінутыя ў старую шахту, якую закідалі гранатамі.
Катэгорыя:Раманавы