Джон Гільберт «Джэк» Лейтан (; ) — канадскі палітык, лідар апазіцыйнай леванакіраванай Новай дэмакратычнай партыі. У ніжняй палаце канадскага парламенту ён прадстаўляе акругу Таронта-Дэнфарт (правінцыя Антарыё).

Біяграфія Сям’я Лейтана прымае актыўны ўдзел у канадскай палітыцы на працягу чатырох пакаленняў. Лейтан скончыў МакГілаўскі і Ёркскі універсітэты. У апошнім ён атрымаў доктарскую ступень па паліталогіі. Перад тым, як стаць палітыкам, ён працаваў выкладчыкам у Раерсанскім універсітэце.

Асабістае жыццё Жонка Джэка Лейтана — член канадскага парламенту Алівія Чаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Манрэаль Катэгорыя:Таронта Катэгорыя:Палітыкі Канады