Сэйбл () — востраў на паўночным захадзе Атлантычнага акіяна. Уваходзіць у склад муніцыпалітэта Галіфакс правінцыі Новая Шатландыя ў Канадзе. Мае статус запаведніка. Плошча — 36,2 км². Насельніцтва — 5 чал. (2008 г.)
Гісторыя Адкрыты ў 1521 г. партугальскімі маракамі. Часцяком наведваўся рыбакамі, аднак з-за частых караблекрушэнняў атрымаў мянушку «могілкі караблёў». Мяркуецца, што ў XVII ст. або ў XVIII ст. з пацярпелага судна на востраў трапілі коні, якія і ў нашы дні насяляюць сушу. У 1801 г. па загаду губернатара Новай Шатландыі была пабудавана выратавальная станцыя. Пазней усталяваны 2 маякі. У 2011 г. атрымаў запаведны статус.
Геаграфія Востраў Сэйбл — вузкая паласа пясчанай сушы, якая месціцца на падводным скальным выступе кайназойскай пары. Знаходзіцца ў 285 км на паўднёвым ўсходзе ад Галіфакса ў Новай Шатландыі. Даўжыня сушы — 40,25 км. Найбольшая шырыня — 1,33 км. На востраве багатыя запасы прэснай вады.
Клімат мяккі марскі. Сярэднегадавая тэмпература — 18,6 °C. Частыя моцныя вятры.
Прырода
Натуральная расліннасць прадстаўлена рознымі травамі. У пачатку XX ст. урад Канады фінансаваў пасадкі дрэваў для стабілізацыі глебы, аднак з 80 000 дрэў захавалася толькі 1 хвоя.
Востраў насяляюць птушкі, цюлені, а таксама коні. Па адной версіі, апошнія трапілі на Сэйбл выпадкова з пацярпелага паўднёваафрыканскага судна. Аднак гісторыкі сцвярджаюць, што коні былі наўмысна паселены акадыянцамі ў XVIII ст. падчас перасялення з Канады ў Луізіяну. У 1960 г. урад Канады абвясціў аб ахове дзікіх статкаў коней на Сэйбл, але іх колькасць стала рэгулюецца.
Спасылкі Sable Island National Park Reserve of Canada T. W. Henniga, Water Resources and Environmental Geology of Sable Island, Nova Scotia Sable Island Horses Graveyard of the Atlantic — Sable Island Treasures
Катэгорыя:Астравы Канады Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Астравы Паўночнай Амерыкі Сэйбл