Грын-Рывер () — рака ў цэнтральнай частцы штата Кентукі, ЗША. Левы прыток ракі Агая. Даўжыня 618 км; плошча басейна — каля 25 400 км² . Рака была названая ў гонар Натаніэля Грына, амерыканскага генерала і ўдзельніка вайны за незалежнасць ЗША.

Грын-Рывер працякае праз нацыянальны парк Мамантава пячора. Упадае ў раку Агая на вышыні 104 м над узроўнем мора. Асноўныя прытокі: Барэн, Ноўлін, Понд і Руж.

Спасылкі

Катэгорыя:Прытокі Агая Катэгорыя:Рэкі Кентукі