Міхаіл Рыгоравіч Сачак (, в. Варонічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — , ) — беларускі хірург, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1955 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. У 1961 годзе працаваў галоўным урачом Лепельскага раёна. У 1963 годзе прызначаны галоўным хірургам Віцебскага абласнога аддзела аховы здароўя. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Аднаўленне функцый лёгкага». У 1979 годзе стаў рэктарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1996 года на пасадзе загадчыка кафедры.
Навуковая дзейнасць Мае 9 вынаходстваў, 340 друкаваных прац.
Узнагароды і званні Ордэн «Знак Пашаны», 3 Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР. Медаль Пірагова, Выдатнік аховы здароўя, Выдатнік адукацыі і Вынаходнік СССР, Ганаровы грамадзянін Віцебска. Чалавек года Віцебшчыны — 2013.
Літаратура
Спасылкі
Гісторыя ВДМУ
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне