Чырчык () — рака ў Ташкенцкім вілаеце Узбекістана, правы (і самы паўнаводны) прыток ракі Сырдар'я. Даўжыня — 155 км, плошча басейна — 14,9 тыс. км². Утвараецца пры зліцці рэк Чаткал і Пскем. На верхнім участку (каля 30 км) Чырчык цячэ ў каньёне, ніжэй даліна пашыраецца і губляе характэрныя асаблівасці рэльефу. Жыўленне змяшанае, пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў вытоку — 221 м³/сек. Лядовыя з'явы з лістапада па сакавік.
Катэгорыя:Рэкі Узбекістана Катэгорыя:Прытокі Сырдар’і