Волін () — востраў у Балтыйскім моры, належыць Польшчы. На востраве знаходзіцца аднайменны горад.

Ад вострава Узедам (Uznam) Волін аддзяляецца ракой Свіна (частка эстуарыя Одры), а ад мацерыковай часткі Польскага Памор'я — пралівам Дзіўна. На поўнач ад вострава знаходзіцца Памеранская бухта, на поўдзень — Шчэцінская лагуна. Востраў мае плошчу 265 км² (102 квадратных міль). Яго самым высокім пунктам з'яўляецца гара Гржывач — 116 метраў над узроўнем мора.

Па востраву праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае Шчэцін і Свінауйсце і міжнародны аўтамабільны маршрут E65. Спасылкі

Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора Катэгорыя:Астравы Польшчы Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта Катэгорыя:Каменьскі павет Катэгорыя:Геаграфія Заходнепаморскага ваяводства