Трайфл — страва англійскай кухні, дэсерт з бісквітнага цеста (часта змочанага херасам ці віном) з заварным крэмам (часта зацвярдзелым), фруктовым сокам або жэле і ўзбітымі вяршкамі. Пералічаныя інгрэдыенты, як правіла, размешчаны ў трайфле папластова.
У самым раннім захаваным рэцэпце трайфла, датаваным 1596 годам, ён уяўляе сабой густы крэм, запраўлены цукрам, імбірам і ружовай вадойAlan Davidson, Tom Jaine (2006). The Oxford companion to food. Oxford University Press, 2006. У рэцэпце, апублікаваным праз шэсцьдзесят гадоў, у лік інгрэдыентаў дададзеныя яйкі, а сам крэм прадпісваецца змяшчаць на цеста, змочанае алкаголем. Самыя раннія згадкі пра жэле як складнік трайфла датуюцца 1747 годам.
Акрамя Англіі, трайфл распаўсюджаны ў Шатландыі і ЗША; існуе некалькі рэгіянальных разнавіднасцяў дадзенага дэсерту.
Катэгорыя:Англійская кухня Катэгорыя:Дэсерты