Сакма́ра (, ) — рака ў Расіі, правы прыток ракі Урал. Працякае праз тэрыторыі Башкартастана (348 км) і Арэнбургскай вобласці (412 км).

Даўжыня ракі 798 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 55 км ад вусця складае 144 м³/с (110 м³/с каля пасёлка Каргала). Сярэдні аб’ём сцёку 4,545Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Агульнае падзенне вышыні 570 м. Бярэ пачатак на схілах хрыбта Уралтау, цячэ на поўдзень у шырокай горнай даліне, агінаючы Зілаірскае плато, прарываецца ў глыбокую цясніну і паварочвае на захад. Упадае ў раку Урал за 327 км ад яе вусця на мяжы горада Арэнбурга і Арэнбургскага раёна. Рэчышча звілістае, меандруючае. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Разводдзе з красавіка да пачатку чэрвеня. Замярзае ў лістападзе. Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні да горада Кувандык.

Прытокі: Бувела, Кугізыл, Шэрда, Талатшы, Сапсал, Таўла, Баткатлы, Кувашлы, Магаш, Малы Юлук, Баракал, Бірмасбаш (Бірмас-Бас), Зілаір (Урман-Зілаір), Азям, Карагала (Катрала), Курачанка (Кураган), Бухарча (Бухарна), Куруіл, Касмарка, Вялікі Ік, Караелга, Салмыш, Каргалка, Сярэдняя Каргалка і інш.Река Сакмара // Государственный водный реестр РФ

У 2005 годзе ў вярхоўі ракі створана вадасховішча.

Зноскі

Літаратура Сакмара //

Спасылкі Река Сакмара // Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Сакмара // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Башкартастана Катэгорыя:Рэкі Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Урала